25 красавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсанта»: Лукашэнка выступаў за прысутнасць Аліева на саміце АДКБ

3
«Коммерсанта»: Лукашэнка выступаў за прысутнасць Аліева на саміце АДКБ
ФОТА: ВІКТАР ТАЛОЧКА

Афіцыйны Менск лабіруе ўступленне Азербайджана ў АДКБ?

Расейская газета «Коммерсант» сёння апублікавала яшчэ адзін артыкул, прысвечаны сённяшняму саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у Астане, у якой, спасылаючыся на свае дзве крыніцы, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы пасяджэння Рады калектыўнай бяспекі, напісала, што ў АДКБ абмяркоўвалася ідэя запрасіць прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева на саміт у Астане ў якасці госця, аднак супраць гэтага выступіў армянскі бок.

Са слоў суразмоўцаў «Коммерсанта», ідэю запрасіць Аліева выказаў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, яе падтрымалі некаторыя іншыя лідары, між іншым, Лукашэнка.

Як адзначаюць крыніцы, Аліеў быў гатовы наведаць Астану, але супраць гэтай ідэі выступіў армянскі бок.

«Кіраўнікі краін, якія не ўваходзяць у альянс, могуць браць удзел у мерапрыемствах АДКБ, калі з гэтым згодныя ўсе сябры арганізацыі», - растлумачыў высокапастаўлены суразмоўца «Коммерсанта» ў дэлегацыі адной з краінаў-сябраў арганізацыі. У гэтым выпадку, з ягоных слоў, кансэнсусу не было.

Для пацвярджэння інфармацыі «Коммерсант» звярнуўся па каментары ў МЗС Арменіі, аднак прэс-сакратарка МЗС Арменіі Ганна Нагдалян адказала: «У нас няма такой інфармацыі».

Апошнім часам у прэсе абмяркоўваецца тэма магчымага сяброўства Азербайджана ў АДКБ або, прынамсі, атрымання гэтай краінай статусу назіральніка ў арганізацыі.

У АДКБ, нагадаем, уваходзяць шэсць краін: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан. У арганізацыі ўсе пастановы прымаюцца на аснове кансэнсусу, гэта значыць сваю згоду павінна даць і Арменія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках