20 красавiка 2024, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выстаўленае абвінавачанне карэспандэнту «Немецкой волны»

7
У Беларусі выстаўленае абвінавачанне карэспандэнту «Немецкой волны»

З Паўлюка Быкоўскага ўзятая падпіска аб нявыездзе і «належных паводзінах».

Беларускія органы юстыцыі ў чацвер, 8 лістапада, выставілі абвінавачанне менскаму карэспандэнту расейскай рэдакцыі Deutsche Welle (DW) Паўлюку Быкоўскаму. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі, учыненым з карыслівай або асабістай зацікаўленасці», а менавіта ў незаконным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва «БелТА».

Допыт у Следчым камітэце працягваўся паўтары гадзіны. З Быкоўскага ўзятая падпіска аб нявыездзе і «належных паводзінах». Яму выстаўлены пазоў сумаю 4 тысяч беларускіх рублёў (больш за 1,5 тысячы еўраў), паведаміў журналіст DW.

Абвінавачванне выстаўленае галоўнай рэдактарцы БелаПАНа і рэдактарцы навін tut.by

Такое ж абвінавачанне паводле частцы 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў чацвер было таксама выстаўленае галоўнай рэдактарцы агенцтва БелаПАН Ірыне Леўшынай і рэдактарцы навін партала Tut.by Галіне Уласік. Са слоў Леўшынай, ад яе запатрабавалі аплаціць больш за 12 тысяч рублёў. Уласік паведаміла, што абвінавачанне выстаўлена паводле таго ж артыкула, шкода ацэненая сумай блізу 17 тысяч рублёў.

У гэтых выпадках гаворка ідзе аб так званай «справе БелТА». У пачатку жніўня гэтага года ў офісе найбуйнейшага беларускага рэсурсу tut.by, інфармацыйнага рэсурсу БелаПАН і шэрагу іншых СМІ прайшлі ператрусы. СК Беларусі затрымаў і дапытаў блізу 20 чалавек, у тым ліку карэспандэнта DW Паўлюка Быкоўскага. Журналістаў падазравалі ў незаконным доступе да платнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва «БелТА». Як сцвярджае МУС, у 2017 і 2018 гадах без ведама і згоды дзяржаўнага агенцтва ўчынена больш за 15 тысяч падключэнняў да інфармацыі, якая захоўваецца ў яго кампутарнай сістэме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках