29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Пераможцаў скралі больш за дваццаць туй

20
На праспекце Пераможцаў скралі больш за дваццаць туй

Расліны выкапалі ў ноч з 4 на 5 лістапада.

Насупраць Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў невядомыя скралі больш за дваццаць туй, паведамілі tut.by чытачы. У «Менскзелянбудзе» пацвердзілі гэта і распавялі, што напісалі заяву ў міліцыю.

Каля месяца таму ля дома 75 к. 1 на Пераможцаў «Зелянбуд» высадзіў два шэрагі туй. А нядаўна частку з іх скралі, паведамілі мясцовыя жыхары.

У «Менскзелянбудзе» пацвердзілі гэтую інфармацыю і распавялі, што напісалі заяву ў міліцыю пра крадзеж 24 туй. Як мяркуецца, расліны выкапалі ў ноч з 4 на 5 лістапада.

- Кралі нейкія вельмі адчайныя людзі. Як можна не ведаць пра тое, што праспект Пераможцаў праглядаецца з камер, - кажа начальнік упраўлення «Цэнтр» Сяргей Ражноў.

Таму ў «Менскзелянбудзе» разлічваюць, што міліцыя знойдзе злодзеяў і ўжо яны будуць аплачваць пасадку новых раслін на гэтым месцы.

Нагадаем, нядаўна ў сталіцы затрымалі мужчыну, які скраў абсталяванне з фантана ля Опернага і здаў на другасную сыравіну. А вось буйных крадзяжоў раслін не было ўжо даўно, кажуць на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках