18 красавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brexit: Тэрэза Мэй выставіла ўльтыматум брытанскім парламентарыям

Brexit: Тэрэза Мэй выставіла ўльтыматум брытанскім парламентарыям
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Ёсць тры варыянты развіцця падзей.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што ў брытанскіх парламентарыяў ёсць выбар: прагаласаваць за яе пагадненне аб выхадзе з ЕЗ, выйсці са звязу без пагаднення або адмовіцца ад Brexit наогул.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Мэй заявіла, што некаторыя парламентарыі спрабуюць адхіліць Brexit, і адзначыла, што, на ейную думку, другі рэферэндум аб гэтым пытанні быў бы няправільным крокам.

"Ёсць тры варыянты: выйсці з ЕЗ згодна з пагадненнем, іншыя два: выйсці без пагаднення альбо адмовіцца ад Brexit наогул", - сказала яна.

У той жа час Мэй ухілілася ад шчырага адказу на пытанне, ці ёсць у яе "план В" на выпадак краху пагаднення ў парламенце.

Галасаванне аб пагадненні аб Brexit у парламенце Вялікабрытаніі адбудзецца 11 снежня.

Нагадаем, генеральны адвакат Суда ЕЗ заявіў, што Вялікабрытанія можа скасаваць Brexit у аднабаковым парадку, адклікаўшы выкарыстанне артыкула 50 Дагавора аб ЕЗ. Звычайна суд выконвае рэкамендацыі генеральнага адваката пры прыняцці большасці сваіх пастаноў.

Канчатковую пастанову аб магчымасці адмовы ад Brexit Суд ЕЗ вынесе 10 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках