29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальніка, які знёс кнігу скаргаў рэстарацыі, пакаралі 120 гадзінамі грамадскіх работ

3
Наведвальніка, які знёс кнігу скаргаў рэстарацыі, пакаралі 120 гадзінамі грамадскіх работ

Кнігу вынеслі з «Бургкр Кінг».

30-гадовы мужчына, які абвінавачваўся ў крадзяжы Кнігі заўваг і прапаноў са сталічнай рэстарацыі хуткага абслугоўвання, пакараны 120 гадзінамі грамадскіх работ, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на прэс-службу Менскага гарадскога суда.

Абвінаваўчы прысуд паводле крымінальнай справы аб крадзяжы афіцыйных дакументаў вынесены судом Першамайскага раёна 4 снежня. Ён яшчэ не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку. Пакаранне мужчыну прызначанае на падставе ч. 1 арт. 377 КК Рэспублікі Беларусь.

У сталічнай міліцыі раней удакладнялі дэталі інцыдэнту: наведвальнік папрасіў работнікаў рэстарацыі падсілкаваць мабільнік. Атрымаўшы адмову, папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў. Пасля чаго ўзяў кнігу і сышоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках