18 верасня 2019, ср 1:45

бел рус eng

Мядзведзеў: Расеі самім небам вызначана карміць усю планету 40

16:17 6.12.2018 — Палітыка

Прэм'ер-міністр РФ распавёў пра «чорную дзірку» ў сельскай гаспадарцы.

Расея развівае сельскую гаспадарку і будзе старацца «карміць усю планету».

Як інфармуе сensor.net са спасылкай на расейскае выданне «Взгляд», пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў падчас выніковага інтэрв'ю расейскім тэлеканалам.

Мядзведзеў нагадаў, што сельскую гаспадарку ў Расеі ў 1990-я гады называлі «чорнай дзіркай» і асцерагаліся інвеставаць у яе грошы.

«Цяпер яна корміць усю нашу краіну, мы развязалі асноўныя пазіцыі ў харчовай бяспецы, і мы пастаўляем збожжа ды іншыя тыпы тавараў на сусветныя рынкі. Нашай краіне небам вызначана карміць усю планету, і мы будзем старацца гэта рабіць», - сказаў ён.

Напісаць каментар (40)