29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Бут: «Дынама» яшчэ здзівіць многіх, паверце!

4
Дэвід Бут: «Дынама» яшчэ здзівіць многіх, паверце!
ДЭВІД БУТ
ФОТА: AFP

Пачатковец «зуброў» падзяліўся сваімі чаканнямі ад сезону.

Пра гэта Дэвід Бут распавёў афіцыйнаму сайту менскага «Дынама».

- Хадзілі чуткі, што ты меў намер скончыць кар'еру пасля мінулага сезону...

- Зусім. Я яшчэ поўны сіл і знаходжуся ў добрай форме. Хачу гуляць. Магчыма, мае найлепшыя гады ў НХЛ ззаду, але гэта не значыць, што не магу выступаць на высокім узроўні. Я правёў у КХЛ два сезоны, таму падумаў, што вярнуцца сюды - добрая магчымасць.

- Што ведаў раней пра «Дынама»?

- Усе адклікаліся станоўча пра клуб. «Дынама» - арганізацыя з цудоўнай рэпутацыяй. Плюс выдатная арэна, цудоўныя заўзятары. Каманда заўсёды была вельмі канкурэнтаздольнай. Ведаў некаторых хлопцаў, у тым ліку па выступе ў НХЛ. З Блюмам і Осіпавым гуляў за «Адмірал». Ужо заўважыў, што ў «Дынама» шмат хлопцаў гавораць па-ангельску. Пакуль усё вельмі добра. Скажу больш: мой першы дзень у Менску быў самым запамінальным у кар'еры ў КХЛ!

- Ці верыш, што можна выправіць турнірнае становішча?

- Вядома! «Дынама» яшчэ здзівіць многіх, паверце! У некаторых матчах каманда саступала з розніцай у адну шайбу, дзесьці не выстарчала ўдачы. Усё яшчэ можа змяніцца. Пара перамог - і каманда набярэ ход. Мяркуючы са статыстыкі, трэба прыбаўляць у нападзе.

- Асабістыя мэты ў гэтым сезоне?

- Не хачу заяўляць, што закіну канкрэтную колькасць шайбаў або набяру пэўную колькасць балаў. Для мяне важней камандныя дасягненні. Ужо сярэдзіна сезону, але «Дынама» не сказала апошняга слова. Так што трэба сфакусавацца на кожнай гульні і маленькіх рэчах: падрыхтоўка да матчаў, фізічныя кандыцыі. Вялікая і роля лідараў. Думаю, мой досвед спатрэбіцца «Дынама». На сваім прыкладзе хачу паказаць маладым хлопцам, да чаго трэба імкнуцца, - сказаў Бут.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках