Відэафакт: У ЗША ствараюць звышмагутную замену стэлсу B-2
9- 6.12.2018, 17:48
- 22,770
ВПС ЗША маюць намер атрымаць да 100 новых баявых машын.
Новы бамбавік прыйдзе на змену старому пакаленню B-2 і будзе выкананы ў дзвюх версіях: пілатаванай і беспілотнай, піша liga.net.
Амерыканская вайскова-прамысловая кампанія Northrop Grumman паспяхова абараніла праект бамбавіка B-21. Пра гэта піша Military са спасылкай на прадстаўніка ВПС ЗША.
«Як можна ўбачыць з нашага рэв’ю, распрацоўка B-21 ідзе дакладна паводле плана», - распавяла Хізэр Уілсан на форуме ў Сімі-Вэлі.
Таксама Уілсан адзначыла, што B-21 усё яшчэ знаходзіцца на ранніх этапах будаўніцтва, але цяпер праекціроўшчыкі могуць прыступіць да доследна-канструктарскіх прац.
Раней паведамлялася, што стратэгічны бамбавік будзе створаны ў рамках праекта LRS-B з тэхналогіяй стэлс і па схеме «лётаючае крыло», гэта значыць, прадэманструе сабой развіццё ідэй, ужытых у бамбавіку B-2.
ВПС ЗША маюць намер атрымаць да 100 новых баявых машын.
Паводле адной з крыніц, будуць створаныя дзве версіі У-21 - кіраваная і беспілотная.
Кошт адзінкі, як мяркуецца, складзе $564 млн. У 2015 годзе адзін бамбавік папярэдняга пакалення B-2 Spirit каштавацьме амерыканскім ВПС $1,2 млрд.