26 красавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус: Хлусня Расеі не можа ўважацца альтэрнатыўным пунктам гледжання

Лінкявічус: Хлусня Расеі не можа ўважацца альтэрнатыўным пунктам гледжання
Лінас Лінкявічус

Агрэсія РФ прывяла да крызісу бяспекі і даверу ў зоне адказнасці АБСЕ.

Таму Расея не можа павучаць краіны Арганізацыі ў пытаннях міжнароднага заканадаўства або правоў чалавека.

Як паведамляе censor.net.ua, такую ацэнку на міністэрскай сустрэчы АБСЕ ў Мілане выказаў міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінас Лінкявічус.

«На жаль, занепакоенасць у сферы бяспекі, пра якую мы гаварылі ў час папярэдняй сустрэчы, па-ранейшаму застаецца. Гэта проста дзівіць - Расея ўважае, што яна мае права павучаць АБСЕ ў пытанні парушэнняў міжнароднага заканадаўства, правоў чалавека, свабоды прэсы. Дазвольце мне яшчэ раз паўтарыць - хлусня не можа ўважацца альтэрнатыўным пунктам гледжання», - заявіў літоўскі дыпламат.

Ён падкрэсліў, што Расея працягвае парушаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і вайсковую агрэсію на Усходзе Украіне. Са слоў міністра, нядаўняя атака на ўкраінскія караблі ў раёне Азоўскага мора, схаваныя гібрыдныя атакі Расеі супраць дзяржаў-удзельніц АБСЕ ляжаць у аснове крызісу бяспекі і даверу ў раёне адказнасці АБСЕ.

«З многіх прычын мы не раз заклікалі Расею выконваць свае абавязанні ў рамках АБСЕ, спыніць парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Тым не менш, ніякага жадання зрабіць гэта не было прадэманстравана. Наадварот, працягваецца эскалацыя канфлікту і перапісванне міжнародных правілаў стала для Расеі звычайнай справай», - сказаў Лінкявічус.

Ён нагадаў пазіцыю Літоўскай Рэспублікі, якая патрабуе ад Расейскай Федэрацыі без дадатковых умоў вызваліць украінскія караблі і захопленыя экіпажы, неадкладна забяспечыць бесперашкодны праход па Керчанскай пратоцы, доступу не толькі да расейскіх, але і да ўкраінскіх партоў, і паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках