29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя краіны, у якіх самыя танныя аўто

7
Названыя краіны, у якіх самыя танныя аўто

Розніца для адной і той жа мадэлі можа быць вельмі істотнай.

Не толькі б/у аўто, але і новыя аўто па-рознаму каштуюць у розных краінах, прычым розніца для адной і той жа мадэлі можа быць вельмі істотнай, піша politeka.net.

Экспэрты брытанскай кампаніі Compare The Market наважылі вызначыць, у якіх краінах самыя танныя аўто, а ў якіх - самыя дарагія. Для прыкладу ўзялі шэсць мадэляў розных класаў.

Вынікі былі вельмі цікавымі, бо часам розніца можа быць у два-тры разы. Напрыклад, мініятурны Fiat 500 самы танны ў Індыі (ад 7049 фунтаў стэрлінгаў або $9 тысяч), а самы дарагі - у Кітаі (21 537 фунтаў або $27 500).

У Індыі адчувальна таннейшы і Volkswagen Golf - ад 7208 фунтаў стэрлінгаў ($9200). А вось у Партугаліі ён утрая даражэйшы - ад 24 254 фунтаў ($31 тысяча).

Volkswagen Passat найлепш за ўсё купляць у Грэцыі (16 830 фунтаў або $21 500), а вось у Бразіліі яго кошт нявыгадны - 36 445 фунтаў ($46 500). Красовер Volkswagen Tiguan самы танны ў Расеі (17 182 фунта або $22 тысячы), а самы дарагі - у Партугаліі (32 633 фунта або $41 600).

Прэміяльныя аўто накшталт BMW 5 Series выгадна браць у Мексіцы (33 221 фунт або $42 500), а вось у Бразіліі пяцёрка BMW удвая даражэйшая - ад 68 626 фунтаў ($87 600).

Нарэшце, спорткар Porsche 911 у Канадзе каштуе ад 63 059 фунтаў стэрлінгаў ($80 500), а ў Індыі амаль утрая даражэй - 164 768 фунтаў ($210 400).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках