26 красавiка 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Каля Ратушы ўсталявалі 11-метровую светлавую галерэю

3
Фотафакт: Каля Ратушы ўсталявалі 11-метровую светлавую галерэю
ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY

На чарзе - незвычайная ялінка на Нямізе.

Каля Ратушы на плошчы Свабоды ўсталявалі аб'ёмную кампазіцыю «Светлавая галерэя», паведамляе агенцтва «Минск-Новости». Tut.by паглядзеў, як яна выглядае, а таксама зірнулі, на якім этапе гатоўнасці незвычайная ялінка каля Палаца спорту.

Галоўны інжынер УП «Менгарсвятло» Аляксандр Варабцоў кажа, што працягласць канструкцыі - 11 метраў. Устаноўка другой такой жа галерэі намечаная на гэтым тыдні. А на вуліцы Герцэна з'явіцца «Светлавы бульвар» са стылізаванымі фігурамі гараджан канца 19-га стагоддзя.

ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY

Акрамя таго, да Новага года горад упрыгожаць яшчэ некалькімі аб'ёмнымі светлавымі кампазіцыямі. Так, на Кастрычніцкай плошчы плануецца ўсталяваць светлавыя фігуры жывёл (мядзведзя, зайца, аленя і двух парсючкоў) і снегавіка.

А каля Палаца спорту з'явіцца кампазіцыя «Зорнае неба». Яна будзе размяшчацца каля незвычайнай ялінкі, якую ўжо усталёўваюць тут.

ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках