24 красавiка 2024, Серада, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяць прэзідэнта Грузіі затрыманы ў выніку спецаперацыі ў Тбілісі

Зяць прэзідэнта Грузіі затрыманы ў выніку спецаперацыі ў Тбілісі
МІНДЗІЯ ГАГАЧУРЫ
ФОТА: KVIRA.GE

З імем зяця прэзідэнта Грузіі звязана некалькі крымінальных інцыдэнтаў.

Зяць прэзідэнта Грузіі Міндзія Гагачуры і яго сябар былі затрыманыя ў Тбілісі ў выніку спецаперацыі. Пра гэта сёння, 6 снежня, паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на тэлекампанію «Рустави 2».

Спецаперацыя прайшла напярэдадні ўначы ў доме, дзе Гагачуры здымае кватэру. У выніку следчых мерапрыемстваў паліцыянты канфіскавалі агнястрэльную зброю. Згодна з інфармацыяй, якая распаўсюдзілася, Гагачуры і яго знаёмы выкінулі зброю з акна перад пачаткам спецаперацыі.

Міндзія Гагачуры з'яўляецца грамадзянскім мужам падчарыцы чацвёртага прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі - дочкі першай лэдзі Макі Чычуа ад першага шлюбу.

З імем зяця прэзідэнта звязана некалькі крымінальных інцыдэнтаў. За апошнія пару гадоў Гагачуры двойчы трапляў у бальніцы з агнястрэльнымі раненнямі. У студзені 2017 году разам з ім быў паранены яго сябар, якога пасля затрымалі за незаконнае захоўванне наркотыкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках