25 красавiка 2024, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска «Вагнера»: што вядома пра знішчаных ЗША расейскіх наёмнікаў

Войска «Вагнера»: што вядома пра знішчаных ЗША расейскіх наёмнікаў

Жаўнеры Вагнера ваявалі не толькі ў Сірыі, але і на Данбасе.

Пасля пэўнага зацішша ў Сірыі адбылося чарговае абвастрэнне - новы штуршок у гісторыі канфлікту выкліканы падзеямі, якія адбыліся 7 лютага. Пад удар сіл антыасадаўскай кааліцыі, сярод іншага, артылерыі і авіяцыі ЗША блізу пасёлка Хшмам разам з прыхільнікамі сірыйскага прэзідэнта патрапілі і расейскія найміты сумна вядомай «Прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера». СМІ паведамілі пра загубу як мінімум 200 расейцаў (з некаторых ацэнак - ад 215 да 644 чалавек), піша segodnya.ua.

Інцыдэнт нават пракаментаваў міністр абароны ЗША, чатырохзоркавы генерал Джэймс Мэціс на афіцыйным брыфінгу ў Пентагоне. Паводле ягоных слоў, расейцы да атакі заяўлялі, што іх сіл у вызначаным раёне няма.

Што такое ПВК «Вагнера»

Гаворка ідзе аб найбуйнейшым расейскім прыватным вайсковым фармаванні, якое ўзначаліў падпалкоўнік запасу пскоўскай брыгады спецназу ГРУ Мінабароны РФ Дзмітрый Уткін, ён жа «Вагнер».

Расейскі сайт «Фантанка», пісаў, што грамадзянін Расейскай Федэрацыі Уткін нарадзіўся ў 1970 годзе.

"Пасля звальнення ў запас працаваў у Moran Security Group, прыватнай кампаніі, якая спецыялізуецца на ахове марскіх суднаў у піратанебяспечных раёнах. Калі мэнэджары MSG у 2013 годзе арганізавалі «Славянскі корпус» і адправілі яго ў Сірыю абараняць Башара Асада, удзельнічаў у гэтай экспедыцыі. З 2014 года - камандзір уласнага падраздзялення, якое з ягоным пазыўныя атрымала ўмоўную назву ПВК «Вагнер», - паведамляецца на сайце.

Шырока вядомая фатаграфія з прыёму ў Крамлі, на якой Уткін (крайні справа) выяўлены ў кампаніі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

У пачатку кастрычніка 2017 года кіраўнік СБУ Васіль Грыцак апублікаваў падборку фактаў пра гэтае падраздзяленні. Чальцы ПВК бралі актыўны ўдзел у крымскіх падзеях, а таксама ў баявых дзеяннях на Данбасе на баку так званых «ДНР» і «ЛНР». Упершыню, са звестак СБУ, яго дзейнасць на тэрыторыі Украіны была зафіксаваная з 29 мая 2014 года.

СБУ атрымалася выявіць 1 587 асоб, якія з'яўляюцца чальцамі ПВК «Вагнера», але агульная колькасць наймітаў у гэтым фармаванні - блізу 5 000 чалавек. Таксама ў СБУ ёсць звесткі аб тым, што ў складзе групы ёсць блізу 40 украінцаў.

Геаграфія выкарыстання гэтых вайскоўцаў - Украіна, Сірыя. Ва Украіне яны былі зафіксаваныя ў чэрвені 2014 года ў Луганску, у лютым 2015 года ў Дэбальцава. Са слоў Грыцака расейскія найміты збілі самалёт ІЛ-76 з украінскімі дэсантнікамі на борце, у выніку чаго загінулі 49 вайскоўцаў, штурмавалі аэрапорт Луганска, удзельнічалі ў штурме Дэбальцава ды іншых населеных пунктаў.

У 2015-2017года іх дзейнасць была заўважаная ў Сірыі (у Хомсе, Латакіі, Алепа і г.д.). Трэнінгавая база гэтых фармаванняў знаходзіцца ў Краснадарскім краі РФ - там жа, дзе базуецца 10-я брыгада спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ УС РФ.

«Хачу адзначыць, што гэты праект расейскіх спецслужбаў дазваляе крамлёўскім палітыкам упэўнена казаць у адказ міжнароднай супольнасці фразу - «іх там няма», - заявіў Грыцак.

У сеціве тым часам з'яўляюцца ўсё новыя ацэнкі таго, што адбылося ў Сірыі. Так, вядомы расейскі авіяцыйны экспэрт Вадзім Лукашэвіч напісаў, што разгром ПВК «Вагнера» паказаў перавагу амерыканскіх узброеных сіл і «развеяў прапагандысцкую шалупіну РФ апошніх гадоў».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках