25 красавiка 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржава занепакоеная: беларусы занадта часта сталі браць бальнічныя

48
Дзяржава занепакоеная: беларусы занадта часта сталі браць бальнічныя

У Фонда сацабароны не выстарчае грошай.

У пачатку месяца ў Мінпрацы прайшла калегія, на якой абмяркоўвалі ў тым ліку і тое, што дзяржаве даводзіцца занадта шмат траціць на бальнічныя, піша kp.by.

- Выклікае заклапочанасць рост выдаткаў на выплату дапамог у часовай непрацаздольнасці. Ён асабліва прыкметны ў Менскай, Берасцейскай і Гомельскай абласцях, - заявіла міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч. - Мяркую, што супольна з органамі аховы здароўя неабходна правесці сур'ёзны аналіз прычын росту паказчыка часовай непрацаздольнасці з распрацоўкай адпаведных захадаў.

Пасля такой заявы міністаркі беларусы захваляваліся: няўжо гэта намёк на тое, што выплаты па бальнічным збіраюцца зрэзаць? Бо нешта такое ўжо адбылося некалькі гадоў таму, калі змянілася сістэма аплаты бальнічных.

Ці збіраюцца чыноўнікі нейкім чынам памяншаць «бальнічную» нагрузку на Фонд сацабароны, журналістам высветліць не ўдалося. У Мінпрацы ўдакладнілі, што гаворка ідзе толькі пра аналіз сітуацыі. А экспэрты мяркуюць, што бальнічныя - гэта толькі вяршаліна айсберга.

- Ужо трэці год запар у Фондзе сацабароны ўтвараецца досыць вялікая дзірка, і каб кампенсаваць гэты дэфіцыт, дзяржаве даводзіцца пералічваць з рэспубліканскага бюджэту значныя сумы. Напрыклад, сёлета ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана субвенцый (пералік з бюджэты. - Рэд.) на адрас ФСАН у суме 1 млрд 415 млн рублёў. Грошай на выплату пенсій і дапамог не стае, таму чыноўнікі, прасцей кажучы, хочуць паглядзець, ці можна дзе-небудзь яшчэ зрэзаць выдаткі. Так што праблема, на мой погляд, палягае не ў тым, што мы сталі больш або часцей хварэць, а ў тым, што ў дзяржавы не выстарчае грошай на аплату бальнічных лістоў, - мяркуе эканаміст Уладзімір Кавалкін. - Падвышэнне пенсійнага ўзросту было закліканае развязаць праблему дэфіцыту Фонду сацыяльнай абароны, але экспэрты, у тым ліку з МВФ, папярэджвалі, што гэтага будзе недастаткова. Магчыма, варта задумацца пра больш глыбокія рэформы, а не разменьвацца па дробязях.

Не хварэеш? Атрымай адгул!

У некаторых краінах першыя дні бальнічнага аплачваюць самі працадаўцы. Гэта трэба як раз для таго, каб паменшыць фінансавую нагрузку на страхавыя фонды. Напрыклад, у Літве кампанія аплачвае першыя два дні хваробы (кожны з іх каштуе ад 80 да 100% сярэднядзённага заробку супрацоўніка), а ў Нямеччыне - цэлых шэсць дзён. Прычым іх працадаўца аплачвае цалкам, і захварэўшы супрацоўнік наогул не губляе ў грашах.

У Вялікай Брытаніі наважылі пайсці іншым шляхам: першыя тры дні бальнічнага не аплачваюцца наогул, а далей - фіксаванай стаўкай.

Многія замежныя кампаніі дазваляюць сваім супрацоўнікам прахварэць пэўную колькасць дзён у годзе без афіцыйных даведак і страты заробку: адчуваеш, што прастудзіўся - можна застацца дома на дзень-два. А яшчэ замежныя працадаўцы заахвочваюць здаровы лад жыцця і адсутнасць пропускаў на працы праз хваробу: часткова або цалкам аплачваюць абанемент у спартзалу, прадугледжваюць дадатковы выхадны, дораць падарункі тым, хто кінуў паліць ці прайшоў за месяц пэўную колькасць крокаў і г. д.

Колькі плацяць на бальнічным?

Бальнічны аплачваюць зыходзячы з вашага сярэднядзённага заробку: усе грошы, якія вы зарабілі за апошнія шэсць месяцаў, сумуюцца і дзеляцца на колькасць каляндарных дзён у гэтых шасці месяцах. За першыя 12 каляндарных дзён бальнічнага выплачваюць 80% сярэднядзённага заробку, за ўсе наступныя - 100%.

Такія правілы разліку бальнічных дзейнічаюць з 2013 года. Да гэтага тыя, хто захварэў, у сярэднім атрымлівалі больш. Па-першае, сярэднядзённы заробак разлічвалі не па каляндарных, а па рабочых днях (у выніку дзень каштаваў больш). А па-другое, 80% сярэднядзённага заробку плацілі першыя 6 працоўных дзён (а не 12 каляндарных, як цяпер). Пасля гэтага чалавек пачынаў атрымліваць свой поўны заробак.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках