29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: УСУ прасунуліся на 10 і больш кіламетраў на Данбасе

11
Турчынаў: УСУ прасунуліся на 10 і больш кіламетраў на Данбасе
АЛЯКСАНДР ТУРЧЫНАЎ

Украінскае войска прадаўжае вызваляць асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей.

Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны летась прасунуліся ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на дзесяць і больш кіламетраў і значна палепшылі свае пазіцыі, паведаміў у інтэрв'ю «Громадському» сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Аляксандр Турчынаў.

«Пра гэта прыемна гаварыць, бо і 2016-ы і 2017-ы гады адрозніваліся ад мінулых тым, што мы не аддалі ні метра сваёй зямлі. Больш за тое, нашы падраздзяленні на некаторых кірунках прасунуліся на 10 і больш кіламетраў і палепшылі свае пазіцыі. Гэта факт», - распавёў журналістам Турчынаў.

Расейскія акупацыйныя войскі спрабавалі адбіць адваяваныя ўкраінскімі вайскоўцамі тэрыторыі, але ўсе іх спробы змяніць канфігурацыю на лініі размежавання не мелі поспеху, адзначыў сакратар РНБА.

«Яны не змаглі ні адбіць аніводзін з населеных пунктаў, ні прасунуцца наперад. Наадварот, яшчэ раз хачу падкрэсліць, нашы вайскоўцы палепшылі свае пазіцыі, і сёння на акупаванай тэрыторыі няма сіл, якія маглі змяніць сфармаваную на сёння лінію размежавання», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, 24 лістапада 2017 года Узброеныя сілы Украіны адціснулі баевікоў і ўзялі пад кантроль вёскі Траўневае Бахмутского раёна і Гладосава Горлаўскага раёна Данецкай вобласці, якія знаходзіліся ў «шэрай зоне». У Траўневым украінскія вайскоўцы разгарнулі часовы гуманітарны цэнтр для развязання надзённых праблем мясцовага грамадзянскага насельніцтва.

31 студзеня 2018 года ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся ўздоўж лініі размежавання і ўзялі пад кантроль Новааляксандраўку Луганскай вобласці, ваколіцы якой з 2015 года былі крайнімі пазіцыямі ўкраінскіх вайскоўцаў з аднаго боку і расейскіх наймітаў з другога.

Пад кантролем Узброеных сіл Украіны таксама працяглы час знаходзіцца пасёлак Кацярынаўка Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках