19 красавiка 2024, Пятніца, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распрацаваны фірмовы стыль акцыі 25 сакавіка

3
Распрацаваны фірмовы стыль акцыі 25 сакавіка

Афармленне святочнага шэсця было прадэманстраванае на прэс-канферэнцыі.

У Менску прайшла прэс-канферэнцыя Нацыянальнага аргкамітэта для святкавання 100-годдзя БНР, на якім была зацверджанае афармленне мірнай акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

Пра гэта Charter97.org паведаміў карэспандэнт з Менска.

На прэс-канферэнцыі аргкамітэта для святкавання 100-годдзя БНР выступілі мастак, адзін з заснавальнікаў аб'яднання «Пагоня» Алесь Марачкін, культуролаг і чалец аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка, грамадскі актывіст, кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус і сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Алесь Марачкін распавёў, якім будзе агульнае афармленне калоны і пра тое, што на святочным шэсці будзе вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Мастак паведаміў, якія лозунгі, плакаты і расцяжкі будуць выкарыстоўвацца для афармлення калоны. Алесь Марачкін заклікаў як мага большую колькасць людзей узяць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі і паўдзельнічаць у акцыі.

Вацлаў Арэшка расказаў аб арганізацыйных пытаннях афармлення святочнай калоны.

Павел Белавус паведаміў пра тое, што «Пагоня», прынятая ў якасці сімвала святкавання 100-годдзя БНР, узятая з пячатак і дакументаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Грамадскі актывіст прадэманстраваў узоры прадукцыі, зробленай з мэтай папулярызацыі ідэі святкавання юбілею БНР: вокладкі пашпартоў, магніты, наручныя гадзіннікі і іншыя. Павел Белавус распавёў пра тое, як да святкавання 100-годдзя БНР могуць далучыцца беларускія прадпрымальнікі. Актывіст прапанаваў ім выкарыстоўваць сімволіку БНР у рэкламе, устанаўліваць сістэму скідак на патрыятычную прадукцыю, выпускаць тавары, спецыяльна аформленыя ў гонар 100-годдзя БНР.

Павел Севярынец распавёў аб неабходнасці і метадах рэкламы акцыі 25 сакавіка. Палітык падвёў прамежкавыя вынікі флэш-мобу «сэлфі незалежнасці», які праходзіць кожны дзень. Сустаршыня БХД распавёў пра віктарыну «100 пытанняў да 100-годдзя БНР». Першая віктарына пройдзе 15 лютага а 18.30 на Управе БНФ, а затым віктарыны будуць праводзіцца кожны тыдзень.

На прэс-канферэнцыі журналістам былі прадэманстраваныя ўзоры нагляднай прадукцыі і святочнага афармлення мірнай акцыі 25 сакавіка. Сімволіка для афармлення Дня Волі была зацверджаная Нацыянальным аргкамітэтам для святкавання 100-годдзя БНР.

Нагадаем, аргкамітэт для святкаванні 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову аб правядзенні ў Менску святочнага шэсця з нагоды гэтай выбітнай даты ў гісторыі Беларусі.

Шэсце прызначанае на 25 сакавіка. Збор а 14.00 на плошчы Якуба Коласа, адкуль удзельнікі свята адправяцца праспектам Незалежнасці да плошчы Свабоды.

У Менгарвыканкам пададзеная адпаведная заяўка.

Аргкамітэт для святкавання 100-годдзя БНР нагадвае, што грошы на падрыхтоўку акцыі можна пералічыць на карткі Беларусбанка:

4255 2003 0782 4292 12/20 Visa (беларускія рублі)

4255 2003 0250 4451 03/20 Visa (замежная валюта)

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках