26 красавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць будаўніцтва завода пад Берасцем сабралі амаль 34 тысячы подпісаў

6
Супраць будаўніцтва завода пад Берасцем сабралі амаль 34 тысячы подпісаў

Найбліжэйшым часам сабраныя подпісы будуць перададзеныя разам са зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі.

«На 23.30 панядзелка 12 лютага сабрана 33 576 подпісаў. Збор прадаўжаецца», - паведамілі «Брестской газете» актывісты ініцыятыўнай групы супраць з'яўлення ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода.

Тыдзень таму, 5 лютага, было сабрана 28 085 подпісаў.

Нагадаем, у пачатку студзеня ў Берасці і раёне разгарнулася маштабная кампанія супраць з'яўлення пад Берасцем завода «АйПаўэр», які пачаў будавацца ў канцы мінулага года. У першую чаргу ініцыятыўных грамадзян хвалюе, што патэнцыйна небяспечная вытворчасць узводзіцца пад Берасцем.

Паводле справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) завода, яго негатыўны ўплыў на экалогію і чалавека будзе нязначным. Аднак прадстаўнікі ініцыятыўнай групы заяўляюць, што ў дакументах, якія суправаджалі перадпраектную і праектную працу ў галіне аховы навакольнага асяроддзя пры будаўніцтве завода, змяшчаецца досыць вялікая колькасць памылак, што ставіць пад сумнеў абгрунтаванасць высноў, якiя ўтрымлiваюцца ў экалагічнай экспэртызе.

Заручыўшыся падтрымкай дзясяткаў тысяч гараджан шляхам збору подпісаў, актывісты дамагаюцца як мінімум прыпынення будаўніцтва і правядзення паўторных грамадскіх абмеркаванняў праекта не толькі сярод жыхароў Берасцейскага раёна, але і абласнога цэнтра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках