19 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Друкаваная журналістыка дажывае апошнія 10 гадоў

9
The New York Times: Друкаваная журналістыка дажывае апошнія 10 гадоў

Галоўны выканаўчы дырэктар вядомай газеты ўпэўнены, што друкаваныя СМІ дажываюць сваю апошнюю дэкаду.

Галоўны выканаўчы дырэктар газеты The New York Times Марк Томсан мяркуе, што друкаваная журналістыка дажывае сваю апошнюю дэкаду.

Пра гэта паведамляе выданне CNBC.

«Я веру, што гэта апошнія 10 гадоў, калі мы можам бачыць у ЗША друкаваныя прадукты журналістыкі. Яна будзе выжываць так доўга, як толькі можа, але канец непазбежны», - сказаў ён.

«Гэта проста эканоміка. Будзе кропка, калі з эканамічнага пункту гледжання друкаваная журналістыка перастане быць цікавай для нас», - дадаў Марк Томсан.

Выканаўчы дырэктар запэўнівае, што яны будуць старацца як мага даўжэй абслугоўваць сваіх лаяльных падпісчыкаў, якія прывыклі атрымліваць штодзённыя і штотыднёвыя выпускі газеты ў друкаваным выглядзе, але няўхільна набліжаецца момант, калі гэта будзе занадта моцна біць па эканоміцы выдання і ім давядзецца цалкам перайсці на лічбавую падпіску.

Ён упэўнены, што лічбавыя падпіскі гэта тое, што ўтрымае яго газету на паверхні для новага пакалення чытачоў.

Даход ад лічбавых падпісчыкаў павялічыўся на 51% у параўнанні з папярэднім годам, а агульны даход газеты склаў 484 мільёны даляраў. За год акцыі кампаніі выраслі больш чым на 20%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках