Як будзе выглядаць помнік Гедыміну ў Лідзе
1- 19.02.2018, 15:36
- 9,309
У «княжым горадзе» з'явіцца конны помнік яго заснавальніку.
У Лідзе скончыўся конкурс на помнік князю Гедыміну, які з'яўляецца заснавальнікам горада. Пра вынікі конкурсу ў сваім «Фэйсбуку» напісаў стваральнік праектаў «Арт-Сядзіба» і symbal.by Павел Белавус:
«Нарэшце ў маёй роднай Лідзе будзе cтаяць помнік Гедыміну. Вось такі праект перамог у конкурсе.
Пра тое, што ў горадзе хочуць паставіць конны помнік Гедыміну, інфармацыя ўжо гадоў 15 ходзіць.
І вось справа ўжо дайшла да стадыі вырабу помніка.
Але ёсць інфармацыя, што на сам помнік у горада няма сродкаў. Праводзілі і суботнікі, і нейкія яшчэ акцыі, але патрэбнай сумы не назбіралі.
Таму, каб справу прыспешыць - давядзецца або краўдфандынгавую кампанію запускаць, ці спадзявацца на багатых спонсараў.
Спадзяюся, што да чарговага «Lidbeer» помнік ужо будзе стаяць!»