28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара ўкраінскага завода прысудзілі ў Беларусі да трох гадоў калоніі

4
Дырэктара ўкраінскага завода прысудзілі ў Беларусі да трох гадоў калоніі

Беларускі суд адмовіў украінскаму Мінюсту ў экстрадыцыі Аляксандра Скібы.

У Беларусі суд прысудзіў грамадзяніна Украіны да трох гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі. Дырэктар украінскага «Завода ўцяжарвальнікаў» Аляксандр Скіба быў абвінавачаны ў «незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі». Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле паведамлення, грамадзяніна Украіны асудзілі па частцы першай артыкула 333-1 (незаконнае перамяшчэнне агнястрэльнай зброі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Адзначым, прысуд украінцу быў абвешчаны 8 чэрвеня 2017 года. У лістападзе таго ж года Генеральная пракуратура Беларусі прапанавала Украіне экстрадыцыю асуджанага. Цяпер украінец знаходзіцца ў беларускай папраўчай калоніі №2.

Пры гэтым Міністэрства юстыцыі Украіны звярнулася ў суд для прывядзення пакарання ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, каб гэта стала падставай для экстрадыцыі грамадзяніна Украіны на радзіму.

Як высветлілася падчас судовага разгляду хадайніцтва ўкраінскага Мінюста, грамадзянін Украіны спрабаваў правезці на тэрыторыю Беларусі паляўнічую стрэльбу, якую экспэртыза кваліфікавала як «гладкаствольную агнястрэльную зброю».

Беларускі суд прызнаў хадайніцтва Міністэрства юстыцыі аб экстрадыцыі беспадстаўным - ва Украіне такое правапарушэнне з'яўляецца адміністрацыйным, а не крымінальным. У выпадку, калі Міністэрства юстыцыі Украіны не будзе абскарджваць судовую пастанову, грамадзянін Украіны будзе адбываць пакаранне ў Беларусі.

Нагадаем, у лістападзе 2017 года дырэктар украінскага «Завода ўцяжарвальнікаў» Аляксандр Скіба быў затрыманы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі за дачу хабару прадстаўніку «Менскага трактарнага завода».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках