18 красавiка 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Расея - агрэсарка, санкцыі неабходна захаваць

1
Кіраўнік МЗС Польшчы: Расея - агрэсарка, санкцыі неабходна захаваць
ЯЦЭК ЧАПУТОВІЧ
ФОТА: THOMAS TRUTSCHEL/PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Яцэк Чапутовіч адзначыў разыходжанні інтарэсаў Польшчы і РФ, а таксама немагчымасць паляпшэння стасункаў.

Кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч адзначыў разыходжанні інтарэсаў Польшчы і Расеі, а таксама немагчымасць паляпшэння стасункаў. Як паведамляе «Радыё Польшча», пры гэтым кіраўнік польскай дыпламатыі сказаў, што гэта не значыць, што стасункі павінны быць замарожаныя.

«Мы мяркуем, што Расея з'яўляецца агрэсаркай, санкцыі трэба захоўваць, а на форуме Рады бяспекі ААН нашым лозунгам з'яўляецца ўмацаванне міжнароднага права. (...) Абломкі (Ту-154М - заўв.) не былі вернутыя, мы мяркуем, што іх трэба неадкладна вярнуць палякам. Таксама паміж намі вядуцца спрэчкі на гістарычныя тэмы», - сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Са слоў Яцэка Чапутовіча, Распея таксама непрыязна ставіцца да пазіцыі Польшчы ў Еўрапейскім Звязе што да газаправода Nord Stream 2, а таксама хаўрусу з ЗША.

«У сувязі з гэтым няма шанцаў на нейкія кардынальныя, блізкія стасункі, аднак гэта не азначае, што гэтыя стасункі павінны быць замарожаныя», - падкрэсліў Яцэк Чапутовіч.

Міністр дадаў, што ёсць пэўныя пытанні, у якіх пазіцыя Польшчы і Расеі падобная, напрыклад, стабілізацыя сітуацыі ў Афганістане. «Мы павінны захоўваць дыпламатычныя сувязі (...) таксама з Расеяй і павінны ісці да гэтага», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках