Толькі ў Магілёве паводле «справы прафзвязаў» дапытаюць 500 чалавек
5- 19.02.2018, 16:46
- 10,000
Крымінальная справа падоўжаная да 1 траўня.
Аляксей Яўгенаў, прававы інспектар, лідар прафзвязу РЭП у Магілёўскай вобласці, апублікаваў інфармацыю, пра якую людзі даведаліся на допытах паводле «справы прафзвязу». Пра гэта паведамляе сайт praca-by.info.
- У Магілёве прадаўжаюцца допыты сведак паводле справы прафзвязу РЭП. З размоваў са следчым апытаныя даведаліся, што толькі ў Магілёве плануецца апытаць 500 сведак, - распавёў Яўгенаў.
Крымінальная справа паводле абвінавачвання старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара Ігара Комліка ў нявыплаце падаткаў падоўжаная яшчэ на два месяцы: да 1 траўня.