Сем'і герояў Нябеснай Сотні правялі флэш-моб у цэнтры Кіева
3- 19.02.2018, 17:34
- 8,397
Удзельнікі акцыі таксама аднавілі падзеі Рэвалюцыі Годнасці.
У Кіеве сем'і Герояў Нябеснай Сотні правялі флэшмоб «Я памятаю!». На Алеі герояў Нябеснай Сотні сваякі загінулых узяліся за руку і ўтварылі жывы ланцуг, піша nv.ua.
Флэшмоб праходзіў у суправаджэнні аркестра Узброеных сіл Украіны.
Удзельнікі акцыі таксама аднавілі падзеі Рэвалюцыі Годнасці, калі 20 лютага медыкі аказвалі дапамогу параненым.
Да Дня герояў Нябеснай сотні ў 22 гарадах Украіны прайшлі памятныя мерапрыемствы.