20 красавiка 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі створаная партыя праціўнікаў Brexit

1
У Брытаніі створаная партыя праціўнікаў Brexit

Партыя мае намер дамагацца перагляду вынікаў рэферэндуму па выхадзе краіны з ЕЗ.

У Лондане ў панядзелак была афіцыйна прадстаўленая новая Цэнтрысцкая партыя «Адраджэнне» (The Renew party), якая выступае супраць выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, паведамляе zn.ua са спасылкай на Reuters.

«Мы нацэлены на тое, каб скасаваць працэс Brexit і аднавіць нашы ўплывовыя пазіцыі ў Еўропе, якія дазваляюць нам сфакусавацца на сапраўды важнам у Злучаным Каралеўстве», - паведамляецца ў вытрымцы з заявы палітычнай партыі.

Працэс стварэння гэтай партыі былым фінансістам Крысам Коленам быў запушчаны блізу года таму. Колен удзельнічаў у парламенцкіх выбарах у 2017 годзе ў якасці незалежнага кандыдата.

Партыя мае намер дамагацца перагляду вынікаў рэферэндуму Brexit 2016 года, на якім амаль 52% удзельнікаў прагаласавалі за выхад краіны са складу ЕЗ.

Выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу запланаваны на 29 сакавіка 2019 года а 23:00 па лонданскаму часу.

Раней паведамлялася, што амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас паабяцаў перадаць яшчэ 100 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 138 тысяч даляраў) брытанскай групе Best for Britain, якая праводзіць кампанію за спыненне Brexit.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках