29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Няпомняшчых: У беларускага народа ёсць сіла і жаданне аб'ядноўвацца

1
Уладзімір Няпомняшчых: У беларускага народа ёсць сіла і жаданне аб'ядноўвацца

Год таму ў Гомелі прайшла адна з самых масавых акцый супраць дэкрэту №3.

Год таму, 19 лютага 2017 года, у Гомелі прайшла адна з самых масавых акцый супраць дэкрэту №3 «Пра сацыяльнае ўтрыманства». Гамельчукі выйшлі ў цэнтр горада з транспарантамі і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць нязгоду з адыёзным дэкрэтам, нагадвае «Радыё Рацыя».

Грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых заклікаў гамельчукоў прыйсці на Плошчу Паўстання на антыдармаедскі мітынг.

- Гэта вельмі ўражлівае, нават цяпер, калі згадваеш тыя падзеі. Выдатна, што людзі не захацелі быць быдлам, выйшлі на плошчу - і ўлада дала задні ход. Гэта пра многае сведчыць: у нас, беларускага народа, ёсць сіла, магчымасці і жаданне аб'ядноўвацца, - адзначыў Уладзімір Няпомняшчых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках