У Менску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў
1- 13.03.2018, 12:31
- 9,703
Помнік адкрывала стрыечная пляменніца ідэолагаў беларускай дзяржаўнасці.
У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар ідэолагаў беларускага дзяржаўнасці Антона і Івана Луцкевічаў. Помнік адкрывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў, Маргарыта Сяргееўна Пярова, паведамляе «Радыё Свабода».
Памятны знак зрабіў архітэктар Юрый Градаў, фінансаваў праект і ўстаноўку Менскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Да Другой сусветнай вайны на месцы парку Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў Менск з Лібавы ў 1896 годзе і жылі на тагачаснай Садовай вуліцы. Тут, ля цяперашняга Купалаўскага музея, стаялі дамы іхняй сям'і.
Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР 25 сакавіка 1918 года, згодна з якой дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.