24 красавiка 2024, Серада, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп звольніў Тылерсана

16
Трамп звольніў Тылерсана
РЭКС ТЫЛЕРСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

На ягонае месца прызначаны кіраўнік ЦРУ Майк Пампеа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Рэкса Тылерсана з пасады кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША.

Пра гэта паведамляе газета The Washington Post.

На ягонае месца прызначаны кіраўнік ЦРУ Майк Пампеа.

МАЙК ПАМПЕА
ФОТА: CIA.GOV

Прэзідэнт ЗША пацвердзіў звальненне Тылерсана ў сваім Twitter. «Майк Пампеа, дырэктар ЦРУ, стане нашым новым дзяржсакратаром. Чакаем ад яго фантастычнай работы! Джына Хаспел стане новай дырэктаркай ЦРУ і першай жанчынай на гэтай пасадзе. Мае віншаванні!» - напісаў Трамп.

«Я хачу падзякаваць Рэксу Тылерсану за службу. Шмат дасягненняў было цягам гэтых 14 месяцаў, і я зычу ўсяго найлепшага яму і ягонай сям'і», - сказаў прэзідэнт ЗША.

Пампеа заявіў, што вельмі ўдзячны Трампу за давер. І заявіў, што «пры ягоным (Трампа) лідарстве Амерыка стала больш бяспечнай».

Раней The Washington Post паведаміла, што 9 сакавіка Трамп папрасіў Тылерсана сысці з пасады кіраўніка Дзярждэпартамента, і таму давялося датэрмінова скончыць паездку ў Афрыку і вярнуцца ў Вашынгтон.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках