26 красавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдаўскі экс-дэпутат асуджаны за шпіянаж на карысць Расеі

Малдаўскі экс-дэпутат асуджаны за шпіянаж на карысць Расеі
ЮРЫЙ БАЛБАЧАНУ
Фота: Dosug.md

Юрый Балбачану быў завербаваны памочнікам вайсковага аташэ амбасады РФ у Кішынёве.

Былы дэпутат парламента Малдовы Юрый Балбачану асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Расеі. Як піша «Нямецкая хваля», пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у аўторак, 13 сакавіка, прэс-рэлізе Пракуратуры ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і асобых справах. Паводле судовай пастановы, пасля вызвалення Балбачану на працягу чатырох гадоў не зможа займаць дзяржаўныя пасады. Ён мае права абскардзіць прысуд у апеляцыйным судзе.

Падчас судовага разбору было ўстаноўлена, што экс-дэпутата завербаваў памочнік вайсковага аташэ амбасады Расеі ў Кішынёве, які ў рэчаіснасці з'яўляўся супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення Генштаба ўзброеных сілаў РФ (ГРУ), паведамляецца ў прэс-рэлізе. З кастрычніка 2016 да сакавіка 2017 года Юрый Балбачану перадаваў яму інфармацыю, «якая магла быць выкарыстана на шкоду інтарэсам рэспублікі».

Між іншы, ён паведамляў звесткі пра тактыку рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб асацыяцыі Малдовы і Еўразвязу. За гэты Балбачану атрымліваў узнагароды сумаю ад 100 да 1000 еўраў.

Юрый Балбачану быў затрыманы 17 сакавіка 2017 года. У пастанове пра правядзенне ператрусу ў яго доме быў названы і супрацоўнік амбасады - Аляксандр Грудзін, які яго завербаваў. Грудзін апынуўся ў ліку расейскіх дыпламатаў, якія ў траўні 2017 года былі абвешчаныя ў Малдове персонамі нон-грата і высланыя з краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках