23 красавiка 2024, aўторак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны дваццаты мянчук жыве ў інтэрнаце

4
Кожны дваццаты мянчук жыве ў інтэрнаце

У сталіцы больш незадаволеных сваімі жыллёвымі ўмовамі, чым у любым рэгіёне.

Каб зразумець, дзе жывуць менчукі і ці задаволеныя яны гэтым, раз у год Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска праводзіць выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак (гэта значыць сем'яў). Вось свежыя вынікі - пададзеныя на пачатак 2018 года, піша kp.by.

У першую чаргу менчукі, што чакана, жывуць у кватэрах: 94,4% апытаных жывуць менавіта там. Нямала людзей жыве ў інтэрнатах – 5,4%, гэта прыкладна кожны дваццаты. Ёсць і тыя, каму пашанцавала пасяліцца ў асобным доме, але такіх у вялікім горадзе няшмат - усяго 0,2%.

Сярод кватэр самы распаўсюджаны варыянт - двухпакаёўкі, у іх жыве 45,5% з апытаных. Амаль пароўну было тых, хто жыве або ў трох пакоях, альбо ў адным (25,4% і 24,1% адпаведна). Тых, каму пашанцавала жыць у чатырох і больш пакоях, менш за ўсё - 5%.

Дарэчы, у сярэднім на адну сям'ю прыпадае 54,2 квадратнага метра жылой плошчы.

Гэта сухія факты. А вось ці задаволеныя менчукі сваімі жыллёвымі ўмовамі? Можна сказаць, што так. 42% апытаных прызналіся, што поўнасцю задаволены, яшчэ 29,6% - хутчэй задаволеныя. А тыя, хто цалкам не задаволены тым, дзе ім даводзіцца жыць, было толькі 7%.

Але калі параўнаць менчукоў з жыхарамі іншых рэгіёнаў, высветліцца, што людзі са сталіцы не такія ўжо і шчаслівыя! Цалкам задаволеных сваімі жыллёвымі ўмовамі ў Менску менш, чым у любой іншай вобласці, а цалкам незадаволеных, наадварот, больш.

Наогул, мяркуючы паводле статыстыкі, аптымістычней за ўсё настроены жыхары Віцебскай вобласці. Там абсалютна задаволеных больш за палову - 53,3%! Незадаволеных таксама не так ужо і шмат, 2,9%. А менш за ўсё незадаволеных сваімі жыллёвымі ўмовамі на Магілёўшчыне - усяго 1,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках