19 красавiка 2024, Пятніца, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Падляшшы ўспомнілі паэта і мастака Міхала Анемпадыстава

На Падляшшы ўспомнілі паэта і мастака Міхала Анемпадыстава
МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ
ФОТА: BELSAT.EU

У вечарыне памяці ўдзельнічаў вядомы польскі беларус Юрка Асеннік.

У Цэнтры адукацыі і прасоўвання беларускай культуры «Шчыты» ў Шчытах-Дзенцялове, што на Падляшшы, адбылася вечарына памяці аднаго са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтара знакавых беларускіх песняў, а таксама дызайнера, графіка, паэта, публіцыста, фатографа Міхала Анемпадыстава, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Мы сябравалі і цудоўна разумелі адзін аднаго. Я з Міхалам усю ноч мог размаўляць пра адзін колер, – успамінае музыкант Юрка Асеннік: – Калі ў Менску ўпершыню я трапіў да Міхала ў кватэру, было такое ўражанне, як быццам пераходзіш парог – і ты не ў Беларусі, а ў Еўропе. Іншае вымярэнне часу і прасторы. У Міхала пункт гледжання быў пратэстанцкі, скандынаўскі, нямецкі. Парадак, Ordnung. Дызайн. Рэдка ў нас здараецца, каб у людзей было столькі ўвагі да формы, да зместу».

Міхал Анемпадыстаў – беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст памёр 23 студзеня 2018 года ва ўзросце 53 гадоў. На Падляшшы Анемпадыстаў быў перш за ўсё звязаны з фестывалем «Бардаўская восень».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках