20 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд пачаў блакаваць Telegram

4
Раскамнагляд пачаў блакаваць Telegram

Установа накіруе запыт у App Store і Google Play з патрабаваннем выдаліць гэты мэсэнджар.

Раскамнагляд пачаў абмяжоўваць доступ да мэсэнджара Telegram на тэрыторыі Расеі, паведамляецца на сайце ўстановы.

«Інфармацыя пра гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ў панядзелак, 16 красавіка, накіраваная аператарам сувязі з мэтай абмежавання доступу», – гаворыцца ў паведамленні.

Цягам дня Раскамнагляд накіруе запыт у крамы праграмаў App Store і Google Play з патрабаваннем выдаліць мэсэнджар, паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік установы Аляксандр Жараў.

«Колькі зойме працэс блакавання? Зойме некалькі гадзінаў, паколькі аператары яго выгружаюць, і працэс блакавання будзе паступова нарастаць», – паведаміў ён.

Доступ будзе абмежаваны да інтэрнэт-версіі, вэб-кліента і дадатку Telegram.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках