25 красавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«TLР супраць»: Польскі рок натхняў беларускую моладзь на пратэст

1
«TLР супраць»: Польскі рок натхняў беларускую моладзь на пратэст

У Гародні паказалі фільм пра моладзевы рух 1980-х.

У Гародні адбыўся першы паказ стужкі пад назвай «TLР супраць», якая апавядае пра моладзевы рух пачатку 80-х у Гародні.

Аўтарам фільма з'яўляецца гарадзенскі журналіст Ігар Банцар, а здымалі фільм журналісты Андрэй Фралоў і Аляксандр Саенка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра тое, што паказана ў фільме, апавядае Ігар Банцар: «У савецкі час зрабіць такі крок і адназначна сябе пазіцыянаваць, напрыклад, як прыхільніка польскай музыкі, было вельмі моцна. Цяпер гэта, можа, незразумела для сённяшняй моладзі. Але тады гэта было нешта вельмі выключнае. Я нават думаю, што шкада, што да сённяшняга моманту гэтым ніхто не цікавіцца і не хоча ацаніць узровень уплыву тых рухаў».

На думку Сяргея Верамеенкі, аднаго з герояў фільма, 80-я гады ХХ стагоддзя былі часам, калі ствараліся моладзевыя плыні ў Гародні: «У пэўнай ступені, гэты час рамантыкі. Я люблю музыку. Я люблю добрую цікавую музыку. Але, на жаль, у 80-я гады добрых беларускіх ці нават савецкіх выканаўцаў можна было пералічыць на пальцах. Адных “Песняроў” бракавала. Рок на зразумелай мове – польскі рок – ужо стаяў вышэй на прыступку ці нават на некалькі. Гэта ўжо быў рок еўрапейскага ўзроўню».

Прэзентацыя фільма адбылася ў памяшканні Генеральнага консульства Рэспублікі Польшчы ў Гародні, якое і было спонсарам стварэння фільма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках