«Стары Ольса» прэзентаваў новы альбом у Берасці
- 16.04.2018, 16:02
- 8,821
Альбом называецца «Вада, хмель і солад».
У Берасці з прэзентацыяй новага альбома выступіў гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Нягледзячы на раптоўную змену пляцоўкі напярэдадні канцэрту праз фінансавыя пытанні, імпрэза выдалася шматлюднай. Як распавёў «Радыё Рацыі» лютніст калектыву Ілля Кульбіцкі:
- Новы альбом называецца «Вада, хмель і солад». Гэта альбом «карчомных» песень, якія чалавек будзе слухаць і пераносіцца ў карчму. З гэтым альбомам мы паспелі пабываць у ЗША, была прэзентацыя ў Менску, у Гомелі, у Гародні.
Выступ музыкаў суправаджаўся танцамі, зладзіць якія дапамагалі прадстаўнікі мясцовых рэканструктарскіх клубаў. «Адзін з самых цёплых прыёмаў у нас заўсёды ў Берасці», - адзначылі музыкі.