20 красавiка 2024, Субота, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскі авіярамонтны завод «зарабіў» $35 мільёнаў запазычанасці

20
Аршанскі авіярамонтны завод «зарабіў» $35 мільёнаў запазычанасці

Большасць цэхаў прадпрыемства не працуюць.

Гендырэктар Адкрытага акцыянернага таварыства «Аршанскі авіярамонтны завод» Павел Случак - ужо пяты кіраўнік пасля прыходу ўкраінскага інвестара «Матор Січ», піша сайт orsha.eu.

Ён назваў агульную суму запазычанасці завода ў 35 мільёнаў даляраў, што з'яўляецца надта вялікай сумай. Аднак «Матор Січ» пакуль ніяк не імкнецца расплачвацца за пазыкі і, больш за тое, прыпыніў усю мадэрнізацыю прадпрыемства, якая, праўда, амаль і не пачыналася.

На заводзе амаль штогод мяняюцца кіраўнікі, прычым, адзін з іх, Уладзімір Троіцкі, цяпер адбывае турэмнае пакаранне, але паводле ягонай справы ў сваякоў ёсць пытанні, наколькі абгрунтавана была распачатая крымінальная справа, і хто вінаваты. Што тычыцца Вячаслава Багуслаева і ягонай кампаніі, то ўкраінскія інвестары, здаецца, страцілі цікавасць да ААЗ, хоць раней выношвалі самавітыя планы ў пераўтварэнні прадпрыемства ў вядучае і ўзорнае ў рэгіёне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках