29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пачынае перамовы па другому этапу закупак сістэм Patriot

Польшча пачынае перамовы па другому этапу закупак сістэм Patriot
Фота: tvn24.pl

Польская перамоўная група ўжо знаходзіцца ў ЗША.

Польшча пачынае перамовы аб другім этапе праграмы мадэрнізацыі польскага войска «Вісла», у рамках якой закупіць у ЗША чарговыя супрацьракетныя комплексы Patriot, паведамляе «Радыё Польшча».

Як паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак, польская перамоўная група ўжо знаходзіцца ў ЗША:

«Я спадзяюся, што на гэты раз перамовы будуць лягчэйшымі, бо мы прыйшлі да пагаднення ў першай фазе, а гэта, фактычна, яе прадаўжэнне. Аднак, я разумею, што перамовы маюць бізнэс-характар, у сувязі з чым мы робім усё, каб гэты кантракт быў як мага больш выгадным для Польшчы, каб мы набылі самае сучаснае абсталяванне добрым коштам».

28 сакавіка міністр абароны Марыюш Блашчак падпісаў дамову на першы этап паставак.

Са слоў палітыка, абедзве праграмы - «Вісла» і «Нараў» - забяспечваюць Польшчы абарону супраць ракет малой і сярэдняй далёкасці. Да канца красавіка будзе падрыхтаваны дакумент, які вызначыць расходы на куплю сучаснага абсталявання для польскага войска да 2026 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках