25 красавiка 2024, Чацвер, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Свазіленда перайменаваў краіну

6
Кароль Свазіленда перайменаваў краіну
КАРОЛЬ СВАЗІЛЕНДА МСВАЦІ III

Мсваці III перайменаваў гэту афрыканскую дзяржаву ў Каралеўства Эсваціні.

Кароль Свазіленда Мсваці III перайменаваў афрыканскую дзяржаву ў Каралеўства Эсваціні, паведамляе ВВС.

Пра перайменаванне краіны кароль абвясціў падчас святочнай цырымоніі ў гонар двух падзей: святкавання 50-годдзя незалежнасці народа свазі і 50-годдзя самаго Мсваці III.

У перакладзе з мовы сват новая назва Свазіленда азначае «зямля свазі».

ВВС адзначае, што кароль Мсваці III ужо двойчы называў Свазіленд у сваіх публічных выступах Каралеўствам Эсваціні. Упершыню ён вымавіў назву краіны менавіта так на цырымоніі адкрыцці парламента ў 2014 годзе, а таксама ў выступе ў Генасамблеі ААН у 2017 годзе.

Каралеўства Эсваціні з'яўляецца абсалютнай манархіяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках