24 красавiка 2024, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнку Менска назвалі адной з найлепшых настаўніц бізнэсу ў свеце

5
Ураджэнку Менска назвалі адной з найлепшых настаўніц бізнэсу ў свеце
НАТАЛЛЯ ВІНАКУРАВА
ФОТА: LDIHEALTHECONOMIST.COM

Экспэрты склалі спіс з 40 найлепшых выкладчыкаў школ бізнэсу ў свеце ва ўзросце да 40 гадоў.

Амерыканскі сайт Poets&Quants склаў (пераклад - belmir.by) спіс Best 40 Under 40 Business Professors - спіс з 40 найлепшых выкладчыкаў школ бізнэсу ў свеце ва ўзросце да 40 гадоў.

У пераліку і ўраджэнка Беларусі, якая працуе старшай выкладчыцай мэнджмэнту ва Уортанскай школе бізнэсу пры Пенсільванскім універсітэце.

Наталлі 38 гадоў. Да таго, як у 2012 годзе стаць выкладчыцай ва Уортане, вывучала псіхалогію ў Гарвардскім каледжы, а таксама бізнэс-кіраванне ў Нью-Ёркскскім універсітэце.

Яе даследаванні факусуюцца на тым, як прымаюцца пастановы ў розных галінах чалавечай дзейнасці і як працэс прыняцця пастаноў развіваецца з цягам часу.

Падчас адказу на пытанні анкеты Вінакурава распавяла, што жаданне стаць выкладчыцай бізнэсу ў яе з’явілася, калі яшчэ жыла ў Менску і была старшакласніцай.

З ІНШЫМІ ВЫКЛАДЧЫКАМІ
ФОТА: WHARTON.UPENN.EDU

«Убачыла лекцыю выкладчыка па маркетынгу з Каліфарнійскага універсітэта. Гэта была самая цікавая форма навучання, якую я на той момант сустракала», - патлумачыла яна.

Наталля любіць танцаваць свінг, але прызнаецца, што ў апошнія гады часу на гэта застаецца мала. Яна таксама падлічыла, што за час працы ва Уортане праплыла ў мясцовым басейне блізу 400 міль.

Найбліжэйшае лета Вінакурава правядзе на працы, а ўлюбёным месцам адпачынку назвала Вонкавыя водмелі - 320-кіламетровую паласу вузкіх пясчаных бар'ерных выспаў узбярэжжа Паўночнай Караліны.

Улюбёная кніга ўраджэнкі Менска - «Майстар і Маргарыта» Булгакава, улюбёная музыка Сімфонія №5 Шастаковіча. Адзін з улюбёных фільмаў - «Кароль гаворыць!».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках