25 красавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Захад можа абыйсці права вета Расеі ў ААН

2
The Guardian: Захад можа абыйсці права вета Расеі ў ААН

РФ ужо 11 разам выкарыстала права вета, каб блакаваць дзеянні, накіраваныя супраць Асада.

Заходнія краіны знайшлі развязанне, якое дазволіць абыйсці права вета Расеі ў ААН пры разглядзе пытання аб магчымым ужыванні хімічнай зброі ў Сірыі. Яны хочуць выкарыстоўваць прынятую ў 1950 годзе рэзалюцыю Генеральнай асамблеі ААН пад назвай «Адзінства дзеля міру», якая дазваляе дзевяці з 15 чальцоў Рады Бяспекі ААН абыйсці вета Расеі і перадаць пытанне на галасаванне Генеральнай асамблеі, паведаміла брытанская газета The Guardian у аўторак, 24 красавіка, піша «Нямецкая хваля».

Паводле яе звестак, сітуацыя з Сірыяй абмяркоўвалася ў Швэцыі на сустрэчы за зачыненымі дзвярыма, у якой удзельнічалі сталыя прадстаўнікі пры ААН. Акрамя таго, пытанне будзе абмяркоўвацца на некалькіх сустрэчах на гэтым тыдні. Заходнія дзяржавы асцерагаюцца, што адсутнасць механізму ўстанаўлення адказнасці не толькі дае Сірыі свабоду прадаўжаць выкарыстанне хімічнай зброі, але і наносіць сур'ёзны ўдар па міжнароднаму светапарадку, піша The Guardian.

Расейскае вета не павінна пакончыць з намаганнямі ААН наконт Сірыі

Як нагадвае выданне, Расея ўжо 11 разам выкарыстала права вета, каб блакаваць дзеянні, накіраваныя супраць яе хаўрусніцы Сірыі. «Расейскае вета не павінна прывесці да заканчэння калектыўных намаганняў у ААН.

Міжнародная супольнасць як адно цэлае абавязаная заклікаць да адказнасці за выкарыстанне хімічнай зброі і пакласці канец жахам сірыйскага канфлікту», - цытуе газета словы кіраўніка міжнароднай арганізацыі Amnesty International Іэна Марціна.

Паводле звестак гуманітарных арганізацый, у ноч на 7 красавіка верталёт скінуў бачкавую бомбу з хімікатамі над сірыйскім горадам Думай. Большасць пацярпелых - мірныя жыхары - жанчыны і дзеці, адзначаюць актывісты. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, як мінімум 70 чалавек загінулі і больш за 500 чалавек і звярнуліся ў лякарні. Гэты інцыдэнт расследуе Арганізацыя ў забароне хімічнай зброі (АЗХЗ).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках