19 красавiка 2024, Пятніца, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумчанка пра ўціск ІП: Гэта проста дыверсія

5
Шумчанка пра ўціск ІП: Гэта проста дыверсія
АНАТОЛЬ ШУМЧАНКА
ФОТА: FACEBOOK

Бюджэт страціў за тры гады $100 мільёнаў праз пагаршэння ўмоў працы ІП.

Пра гэта заявіў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка падчас выступу 23 красавіка на форуме прадпрымальнікаў у Менску, піша «Брестская Газета».

Лідар «Перспектывы» звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, у 2013 годзе, калі ІП, занятыя ў раздробным гандлі, працавалі паводле патэнтнай сістэмы, яны папоўнілі бюджэт краіны больш чым на 163,1 млн даляраў. Аднак сітуацыя змянілася пасля ўваходжання ў дзеянне ўказа №222, які значна ўскладніў умовы працы прадпрымальнікаў. За 2016 год ад ІП, занятых у раздробным гандлі, у бюджэт паступіла толькі блізу 66,5 млн даляраў. «Гэта проста дыверсія», - падкрэсліў Шумчанка.

Ён паведаміў, што колькасць ІП, занятых у раздробным гандлі, з 2011 года да 2017-га скарацілася з 98 615 да 66 700 чалавек - амаль на 32,4%.

«Калі такая дынаміка захаваецца, то да 2028 года колькасць прадпрымальнікаў будзе на ўзроўні статыстычнай хібнасці, іх застанецца блізу пяці тысяч. А калі сітуацыя пагоршыцца, то гэта здарыцца і раней, да 2025 года», - сказаў старшыня «Перспектывы».

Паводле ягоных звестак, удзельная вага ІП, занятых у раздробным гандлі, у агульным ліку прадпрымальнікаў у 2017 годзе склала 28,3%, хоць у 2011-м яна была на ўзроўні 40,5%.

Праз скарачэнне колькасці ІП, занятых у раздробным гандлі, у 2011 - 2016 гадах страты бюджэту за кошт памяншэння аплаты за арэнду склалі блізу 105,3 млн даляраў. Такім чынам, адзначыў лідар «Перспектывы», наўпроставыя страты ад ўказу №222 з 2014 да 2016 года наблізіліся да 202 млн даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках