Што думаюць пра «аксамітную рэвалюцыю» знакамітасці армянскага паходжання
1- 24.04.2018, 16:43
- 13,427
«Аксамітную рэвалюцыю» падтрымалі зоркі сусветнага маштабу.
Праз амаль два тыдні масавых пратэстаў у Арменіі прэм'ер-міністр і ўрад сышлі ў адстаўку. У Ерэване і іншых гарадах краіны з 13 красавіка праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць прызначэння прэм'ер-міністрам Сержа Саргсяна, які займаў да гэтага 10 гадоў пасаду прэзідэнта краіны, паведамляе «Настоящее время».
Падтрымку «аксамітнай рэвалюцыі» апазіцыі і сваю заклапочанасць сітуацыяй выказалі і знакамітыя дзеячы армянскага паходжання.
Серж Танкян, фронтмэн гурта System of A Down, у інтэрв'ю «Настоящему времени» падтрымаў пратэстоўцаў і заклікаў людзей не здавацца на шляху да рэформаў.
«Я проста радаваўся. Я адчуў такую палёгку, што больш не было арыштаў і кровапраліцця, і ўсё прайшло мірна. Людзі павінны прадаўжаць, павінны быць рэформы. Трэба неадкладна адпусціць усіх, хто быў затрыманы падчас пратэстаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных. Трэба прадаўжаць ціск, пакуль людзі не будуць упэўненыя, што ўсе іх патрабаванні выкананыя», - сказаў Танкян.
Раней Танкян запісаў відэазварот да сваіх прыхільнікаў і пратэстоўцаў у Арменіі, паабяцаўшы прыехаць у краіну пры першай магчымасці.
Мадэль і жонка знакамітага рэпера Канье Уэста Кім Кардаш'ян у сябе ў твітэры апублікавала фатаграфію са свайго падарожжа ў Ерэван у 2015 годзе. Кардаш'ян-Уэст напісала, што для Арменіі 23 красавіка стаў гістарычным днём. «Я апублікавала гэтую фатаграфію, бо гэтая жанчына расчуліла маё сэрца, і для мяне яна ўяўляе сабой сэрца многіх моцных армянаў».
It’s so inspiring to see all Armenians united in peaceful protests making a difference. It’s a historic day for Armenia. ❤️🇦🇲💋 I used this image of me in Armenia because this woman touched my heart and to me she represents the heart of so many strong Armenians! pic.twitter.com/a00Z5al46N
— Kim Kardashian West (@KimKardashian) 23 апреля 2018 г.
Армянскі футбаліст і паўабаронца футбольнага клуба «Арсенал» Генрых Мхітаран напісаў: «Я сын сваёй нацыі і ганаруся гэтым. Жыццё кожнага армяніна значыць для мяне больш, чым што-небудзь яшчэ». Ён таксама заклікаў людзей праводзіць рэформы выключна мірным шляхам.
I am the son of my nation and I am very proud to be. The life of every single Armenian means more than everything to me.
— Henrikh Mkhitaryan (@HenrikhMkh) 23 апреля 2018 г.
Сузаснавальнік папулярнай платформы Reddit Алексіс Аганян у сваім твітэры падзяліўся фатаграфіяй з Арменіі, якую ён зрабіў некалькі гадоў таму падчас канцэрту гурта System of a Down. «Шах і мат. Мірна. Паспяхова. А цяпер за працу».
Checkmate. 🇦🇲 Peaceful. Successful. Now back to work.
— Alexis Ohanian Sr. 🚀 (@alexisohanian) 24 апреля 2018 г.
This photo from Yerevan a few years ago feels right today. I believe I took it the night of the SOAD show in Republic Square. pic.twitter.com/UjNZBEdKxu
За некалькі дзён да адстаўкі Сержа Саргсяна знакаміты французскі шансанье армянскага паходжання Шарль Азнавур распавёў, што вельмі занепакоены сітуацыяй у Арменіі. «Нягледзячы на тое, што па абавязку я знаходжуся далёка, маё сэрца заўсёды будзе з Арменіяй. Я вельмі ўражаны і турбуюся пра сітуацыю. Я заклікаю ўсе бакі сысціся за сталом перамоваў, каб знайсці развязанне і пазбегнуць гвалту. Кожны павінен пайсці на нейкія саступкі, каб захаваць адзінства нацыі, а таксама гуманістычныя і дэмакратычныя каштоўнасці, якія настолькі нам блізкія».