18 красавiка 2024, Чацвер, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларыса Шчыракова: Міліцыі прымроілася «незаконнае інтэрв'ю»

3
Ларыса Шчыракова: Міліцыі прымроілася «незаконнае інтэрв'ю»
Ларыса Шчыракова

Незалежная журналістка ўважае абвінавачванні ў пратаколе за недарэчныя.

24 красавіка суддзя Светлагорскага раёна Руслан Царук перанёс разгляд судовай справы гомельскай журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай з прычыны недарэчных абвінавачванняў у адміністрацыйным пратаколе, піша сайт baj.by.

Пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП склаў старшы лейтэнант міліцыі Алег Каўцэвіч. У ім паведамляецца, што 9 сакавіка а 8 гадзіне раніцы Шчыракова незаконна брала інтэрв’ю ў жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна.

«Чарговы цырк. Далібог, у гэты час я мірна спала ў сябе дома», - адзначыла Ларыса Шчыракова, не стрымліваючы смеху.

Журналістку абвінавачваюць таксама ў тым, што відэаінтэрв'ю яна размясціла ў «Навінах» на тэлеканале «Белсат». Аднак, такой праграмы на тэлеканале не існуе.

Суддзя перанёс разгляд адміністрацыйнай справы на 27 красавіка, каб выклікаць з тлумачэннямі ў суд аўтара пратаколу старэйшага лейтэнанта міліцыі Каўцэвіча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках