24 красавiка 2024, Серада, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палтарак пра расейскіх агентаў ва УСУ: У нас яшчэ 4 гады таму міністр абароны быў грамадзянінам РФ

5
Палтарак пра расейскіх агентаў ва УСУ: У нас яшчэ 4 гады таму міністр абароны быў грамадзянінам РФ
CЦЯПАН ПАЛТАРАК

У Мінабароны Украіны працуюць над тым, каб пазбавіцца ад памагатых Расеі ў шэрагах УСУ.

Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак пацвердзіў, што ва Узброеных сілах Украіны ёсць расейскія агенты. Як піша gordonua.com, пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «ВПС Україна».

Як адзначыў Палтарак, ва Украіне «яшчэ чатыры гады таму міністр абароны быў грамадзянінам Расеі». ВПС адзначае, што гаворка ідзе пра Паўла Лебедзева, які ўзначальваў Мінабароны ў 2012-2014 гадах.

Міністр дадаў, што ў міністэрстве працуюць над тым, каб пазбавіцца ад памагатых РФ у шэрагах УСУ. Аднак, падкрэсліў Палтарак, немагчыма і няправільна звольніць з войска ўсіх, «у каго ёсць сваякі ў Расеі».

У Мінабароны стварылі адмысловую ўправу, якая, напрыклад, правярае на паліграфе кандыдатаў на высокія пасады.

У выпадку, калі агента РФ выяўляюць, яго альбо звальняюць, альбо, калі ёсць неабходныя факты, прыцягваюць да адказнасці, расказаў міністр.

Са слоў Паўтарака, значна горш, калі ў войску служаць людзі, чые б«погляды засталіся на ўзроўні Савецкага Саюза». Ён дадаў, што сярод тых вайскоўцаў, хто ніколі не быў на фронце, яшчэ застаюцца прыхільнікі ідэі, што Расея - «браты і добрыя суседзі».

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. 14 красавіка прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках