28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы распляжылі беларускіх хакеістаў на юніёрскім ЧС

13
Амерыканцы распляжылі беларускіх хакеістаў на юніёрскім ЧС

Нашы юніёры саступілі з лікам 0:8.

У сваім заключным матчы групавога этапу, які праходзіць у Расеі, юніёрскага чэмпіянату свету 2018 нацыянальная каманда Беларусі (U-18) саступіла аднагодкам з ЗША. Сустрэча адбылася ў Магнітагорску, паведамляе «Прессбол».

ЗША (U-18) - БЕЛАРУСЬ (U-18) - 8:0 (2:0, 5:0, 1:0)

Магнітагорск. 24 красавіка. «Арэна-Металург». 4876 (7500) гледачоў.

Суддзі: К.Малар (Швэйцарыя), Ж.Алары, М.Шапю (абодва - Канада), Т.Нордландэр (Швэцыя).

ЗША: Дэрыдэр; М.Самуэльсан (к) - Айхвед-Уайлд, Грудэн - Х'юз - Вальстрэм; Стастні - Мілер, Кофілд - Уайз - Фарабі; Ёрк - Эмберсан, Джайлс - Хэйн - Туркот; ДэБур - Півонка - Уіс; А.Самуэльсан, Джэнік.

БЕЛАРУСЬ: Андрэеў (Верамейчык, 40.01); Калячонак - Салаўёў, Масілевіч - Пышкайла - Аксянцюк; Шкрабаў - Баршчоў (к), Каз’янін - Протас - Алістраў; Леўшуноў - Баркоўскі, Г.Гатавец - Д.Сцяпанаў - Ажгірэй; Крыловіч - Усаў - Сергіеня; Касінскі, Мяжэйнікаў.

Шайбы: 1:0 - Туркот (Грудэн, Кофілд, 2.19 - бол.). 2:0 - Мілер (Ёрк, 16.57). 3:0 - Вальстрэм (Х'юз, Фараб, 22.13). 4:0 - Кофілд (Уайз, 24.26). 5:0 - Фарабі (Х'юз, Эмберсан, 26.16). 6:0 - Кофілд (33.13 - бол.). 7:0 - Хэйн (Джайлс, Туркот, 39.02). 8:0 - Кофілд (Туркот, 53.39).

Кідкі: 43:13 (13:6, 21:3, 9:4).

ШТРАФ: 10 (Уіс, Фараб - 4, А.Самуэльсан, Грудэн) - 10 (Леўшуноў, Аксянцюк, Баршчоў, Шкрабаў - 4).

НАЙЛЕПШЫЯ: Туркот - Салаўёў.

Наступны матч каманда Паўла Перапехіна правядзе ў 1/4 фіналу з пераможцамі групы «B» фінамі. Сустрэча адбудзецца 26 красавіка.

Група «А»: Канада - 9 балаў (3 матчы), Швэцыя - 9 (3), ЗША - 6 (4), Беларусь - 3 (4), Швэйцарыя - 0 (4).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках