24 красавiка 2024, Серада, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп можа сустрэцца з Кім Чэн Ынам у 190 км ад беларускай мяжы

5
Трамп можа сустрэцца з Кім Чэн Ынам у 190 км ад беларускай мяжы

Сустрэча прэзідэнта ЗША і дыктатара Паўночнай Карэі можа адбыцца ў Варшаве.

Сталіца суседняй з Беларуссю дзяржавы разглядаецца як адно з дзевяці месцаў, дзе ў чэрвені можа адбыцца сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дыктатара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Варшаву адным з магчымых месцаў правядзення гістарычнай сустрэчы назвала агенцтва Bloomberg, паведамляе «Радыё Свабода». Акрамя польскай сталіцы называюць Бангкок, Жэневу, Хельсінкі, Сінгапур, Стакгольм, Осла, Прагу і Улан-Батар.

Сёння пра магчымасць сустрэчы ў Варшаве польскага прэзідэнта Анджэя Дуду спыталі журналісты.

- Гара з гарой не сыдуцца, а чалавек з чалавекам патэнцыйна могуць заўсёды, а задачай дыпламатыі, асабліва краіны, якая з'яўляецца сябрам Рады Бяспекі ААН, як Польшча, гэта стварэнне такіх сітуацыяй, каб мір у свеце ўмацаваўся як мага мацней і як мага даўжэй, - адказаў Дуда.

Агенцтва Bloomberg нагадала, што ў Паўночнай Карэі ёсць у Варшаве «вялікае ў памерах амбасада». Журналісты ўзгадалі таксама, што першую важную прамову ў Еўропе амерыканскі прэзідэнт у ліпені 2017 года зрабіў менавіта ў Варшаве.

Саміт з удзелам Кім Чэн Ына і Дональда Трампа з'яўляецца вынікам дыпламатычных намаганняў Паўночнай Карэі, якая летась абвясціла сябе ядзернай дзяржавай. У адказ Рада Бяспекі ААН увяла жорсткія санкцыі супраць Пхеньяна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках