18 красавiка 2024, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Бундэстагу заклікаў стварыць войска Еўразвязу

1
Кіраўнік Бундэстагу заклікаў стварыць войска Еўразвязу

ЕЗ павінен узяць на сябе вялікую адказнасць за ўласную бяспеку.

Еўрапейскі Звяз павінен узмацніць вайсковае і абаронна-палітычнае супрацоўніцтва сярод краін-чальцоў, мяркуе старшыня Бундэстагу Вольфганг Шойбле, паведамляе DW.

На ягоную думку, Еўропа павінна ўзяць на сябе вялікую адказнасць за ўласную бяспеку і кардынальна ўзмацніць намаганні ў сусветнай палітыцы ў гэтым кантэксце. Такую заяву Шойбле агучыў у аўторак, 24 красавіка, на канферэнцыі кіраўнікоў парламентаў дзяржаў ЕЗ у эстонскім Таліне.

Улічваючы комплексныя пагрозы ў глабалізаваным свеце ў Еўропы ёсць шанец толькі дзякуючы агульнай замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі, падкрэсліў Шойбле.

«На маё асабістае перакананне, нам патрэбнае еўрапейскае войска. Лепш учора, чым заўтра ці паслязаўтра», - цытуе нямецкага палітыка інфармагенцтва dpa.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках