29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як з беларусаў вылічваюць падаткі, а яны гэтага не заўважаюць

11
Як з беларусаў вылічваюць падаткі, а яны гэтага не заўважаюць
ФОТА: TUT.BY

Дык колькі ж з нас вылічвае дзяржава?

Беларускія чыноўнікі прадаўжаюць адаптаваць заканадаўства «аб дармаедах». Цяпер тым, хто «не заняты ў эканоміцы», давядзецца цалкам аплачваць паслугі ЖКГ. Маўляў, яны не плацяць падаткі і завінаваціліся дзяржаве грошы. Але, калі паглядзець уважліва, мы штодня плацім падаткі, якія ніхто не ўлічвае, піша «Белсат».

Умоўна кажучы, каб адпрацаваць усе падаткі за год разам з выплатамі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, нам трэба працаваць на дзяржаву да канца чэрвеня. І толькі ў другой палове года мы пачынаем працаваць на сябе. Аднак і гэта недакладна. Бо нідзе не ўлічваюць таго, што мы часткова аплачваем паслугі, якія нібыта бясплатныя.

Напрыклад, з кожнага літра паліва, якое мы купляем на АЗС, прыкладна трэць кошту сыходзіць у бюджэт у выглядзе падатку на дададзеную вартасць і акцызы. Плаціць іх АЗС, але ж гэта грошы спажыўца. Такім чынам, кожны раз, заправіўшы аўто ці байк, аўтааматары папаўняюць бюджэт краіны.

На розных стадыях вытворчасці і спажывання на тавар ці паслугу дадаткова налічваюць падаткі. Афіцыйна гэта падатак на дададзеную вартасць, акцызы, але сюды можна ўключыць і кошт акцызнай маркі, кантрольных знакаў і нават падатку. Яны ўключаюцца ў кошт тавару. Напрыклад, у бутэльцы гарэлкі падаткаў - 55%. Прыкладна столькі ж - у цыгарэтах. Атрымліваецца, што чым больш мы купляем, тым багацейшай становіцца наша краіна. Нават тыя, хто з розных прычын не працуе, добрую частку сваіх грошай аддаюць дзяржаве праз спажыванне.

«Калі ўзяць усё набыткі тавараў і паслуг, то прыкладна 25% складаюць ПДВ і акцызы, а калі дадаць акцызныя маркі, кантрольныя знакі, якія фактычна таксама з'яўляюцца падаткамі, то можна яшчэ адсоткаў 8 дадаць» - кажа эканаміст Леанід Фрыдкін.

А яшчэ трэба даць грошы на бясплатныя падручнікі ў школе або здаць у бацькоўскі камітэт у бясплатным дзіцячым садку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках