24 красавiка 2024, Серада, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Латвія больш не будзе банкаўскім мостам паміж Захадам і РФ

1
Bloomberg: Латвія больш не будзе банкаўскім мостам паміж Захадам і РФ

Пасля ўвядзення санкцый супраць РФ ўклады ў латвійскіх банках зменшыліся на $ 3,1 мільярда.

Пасля падзення камунізму працяглы час Латвія спрабавала пазіцыянаваць сябе як бізнэс-мост паміж Усходам і Захадам. І гэта задума нарэшце памерла. Банкаўскія сувязі паміж балтыйскай краінай, якая ўваходзіць у еўразону, і замежнымі кліентамі, большасць якіх родам з Расеі, развальваюцца пасля шэрагу скандалаў. На паверхні гэтай праблемы тое, што расейскія пастаўшчыкі нафты і вугалю пачалі абыходзіць бокам латвійскія чыгункі, аддаючы перавагу айчынным, піша Bloomberg (пераклад - zn.ua).

Гандлёвыя сувязі дапамаглі змякчыць двухбаковыя стасункі пасля таго, як Латвія атрымала незалежнасць у 1991 годзе. Хоць яе ўступленне ў NATO ўсё ж раззлавала Расею. Са слоў міністра замежных спраў балтыйскай краіны Эдгарс Рынкевічса, пераломным момантам стаў 2014 год, калі Уладзімір Пуцін наважыў анэксаваць украінскі Крым, справакаваўшы страхі, што далей Расея можа прыйсці ў Балтыю «абараняць расейскамоўнае насельніцтва».

«Нам трэба адмовіцца ад ілюзій пра тое, што могуць быць масты, брамы ці яшчэ што-небудзь», - сказаў Рынкевічс.

«Апошнія чатыры гады былі выразным сігналам абуджэння. Не ўсе гэта пакуль зразумелі, але, я думаю, што гэта ўсведамленне паступова надыходзіць нават сярод тых, хто гадамі казаў пра ўсе гэтыя канцэпцыі з мастамі і брамамі», - дадаў ён.

Банкі Латвіі перасталі абслугоўваць расейцаў, якія трапілі пад санкцыі. За некалькі тыдняў уклады ў латвійскіх банках зменшыліся на $3,1 млрд. Нагадаем, што 6 красавіка ЗША ўвялі санкцыі супраць 36 фізічных асоб і кампаній з «крамлёўскага спісу». У пералік трапілі сем алігархаў, 17 высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама 12 дзяржаўных і прыватных кампаній.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках