19 красавiка 2019, пт 13:22

бел рус eng

У Менску кіроўца тралейбуса выратаваў жанчыну, якая танула 3

14:29 16.05.2018 — Грамадства

Герой з ДС «Каліноўскага» выявіўся не толькі смелым, але і сціплым.

Мянчанка Ірына Лабковіч жыве недалёка ад ДС «Каліноўскага». У аўторак вечарам з мужам і дзецьмі яны выйшла на шпацыр ля сажалкі каля дома. Пара не паспела падысці да вады, як раптам пачула: «Дапамажыце!». У сажалцы танула жанчына, паведамляе Tut.by.

- Жанчына знаходзілася метрах у двух ад берага. Заўважна было, што яна нецвярозая, але якая розніца, чалавеку патрэбная дапамога, - успамінае той вечар Ірына. - Здавалася, яна ўжо вельмі стамілася і на вадзе трымалася з апошніх сіл.

Глыбіню вадаёма пара не ведала. Муж Ірыны Аляксей плаваць не ўмее, і тады маладзёны наважылі паступіць так. Муж хутка шукаў моцную галінку, каб працягнуць яе пацярпелай, а жонка панеслася па дапамогу на дыспетчарскую станцыю.

- Падбегла да першага тралейбусу, у якім заўважыла кіроўцу, - прадаўжае суразмоўца. - Кажу, там жанчына тоне.

Мужчына без лішніх пытанняў ірвануў да вадаёма. Добра, бегчы давялося недалёка: ад станцыі да сажалкі метраў 20.

- Муж ужо працягваў жанчыне галінку, але ўхапіцца за яе жанчына не магла - яна ўсё аддалялася ад берага, - кажа Ірына. - Кіроўца, не задумваючыся, скокнуў у ваду і выцягнуў пацярпелую на бераг. Добра, там было зусім неглыбока.

Жанчыну ўдалося выратаваць. З ёй, распавядае Ірына, усё ў парадку, але хуткую ёй на ўсялякі выпадак выклікалі.

- Думаю, яна стаяла на парапеце, не ўтрымала раўнавагу і звалілася ў ваду, - мяркуе суразмоўца. - Было прыкметна, яна моцна спалохалася. Нават працверазела. Шкада, у гэтай мітусні мы зусім забыліся спытаць імя і прозвішча кіроўцы тралейбуса. Гэта сапраўдны герой! Хочацца сказаць яму дзякуй!

Журналісты звязаліся з ДС «Каліноўскага». Кіроўца-ратавальнік, відаць, не толькі смелы, але і сціплы. Да нашага тэлефанавання ў кіраўніцтве станцыі аб ягоным подзвігу не ведалі, але паабяцалі ўдакладніць. Добрую ж справу зрабіў!

Напісаць каментар (3)