УКБ Жыткавічаў заплаціў «у нікуды» 300 тысяч падчас падрыхтоўкі да «Дажынак»
9- 16.05.2018, 14:43
- 11,406
Нявыкананыя работы аплачваліся з бюджэту.
КДК праверыў УКБ Жыткавіцкага раёна - і выявіў факты неабгрунтаванага расходавання бюджэтных сродкаў падчас будаўніцтва аб'ектаў да «Дажынак-2017», паведамляе tut.by.
Выяўляецца, УКБ у снежні 2017-га - студзені 2018 г пры рэканструкцыі інтэрната і будынка аддзялення хуткай дапамогі ў Жыткавічах прыняў і аплаціў за кошт бюджэту фактычна нявыкананыя работы і затраты на 285 тысяч рублёў.
На думку кантралёраў, гэта стала магчымымі перш за ўсё праз «неналежнае выкананне сваіх абавязкаў службовымі асобамі, якія адказваюць за праверку аб'ёмаў і кошту выкананых работ».
Пасля ўмяшання КДК сума выяўленых завышэнняў выключаная з кошту будаўніцтва аб'ектаў.
Разглядаецца пытанне аб прыцягненні прадпрыемства і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб прадпрыемства, якія дапусцілі парушэнні.