29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БДУ адправілі ў адстаўку нязменнага дэкана эканамічнага факультэта

8
У БДУ адправілі ў адстаўку нязменнага дэкана эканамічнага факультэта

У Беларускім дзяржаўным універсітэце зноў перамены.

Прафесар Міхаіл Кавалёў, які кіраваў эканамічным факультэтам БДУ 19 гадоў, пакідае гэтую пасаду.

«З 16 траўня Міхаіл Міхайлавіч знаходзіцца ў адпачынку», - паведамілі tut.by на эканамічным факультэце. І дадалі, што пасля адпачынку ён не вернецца да сваіх абавязкаў.

У прэс-службе БДУ патлумачылі, што Міхаіл Кавалёў з эканамічнага факультэта не сыходзіць - застаецца на пасадзе прафесара кафедры, якую ён узначальваў.

- Міхаіл Кавалёў на ўласнае жаданне напісаў заяву аб пераводзе з пасады дэкана эканамічнага факультэта на пасаду прафесара кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта.

Кандыдатура новага дэкана пакуль не вылучаная, адзначылі ў прэс-службе. Цяпер ягоныя абавязкі выконвае намесніца дэкана ў вучэбнай рабоце Ганна Каралёва.

Міхаілу Кавалёву - 71 год. У 1969 годзе скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэканам эканамічнага факультэта БДУ стаў у 1999 годзе.

Нагадаем, 14 красавіка пакінуў пасаду дырэктара Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік. Ён узначальваў інстытут з 2005 года.

Менш за год таму, 28 верасня 2017-га, Лукашэнка змяніў рэктара БДУ - універсітэт узначаліў Андрэй Кароль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках